Памёр Арсень Ліс


Памёр беларускі літаратуразнаўца, фалькларыст, гісторык, літаратар Арсень Ліс.

«Памёр выдатны гісторык, сімвал гуманнасці і дабрыні, цудоўны чалавек Арсень Ліс. З пачуццём глыбокага жалю пішу гэту навіну. Мае спачуванні родным. Алёна, абдымаю цябе ў гэты момант смутку», – напісала ў сваім профілі на Facebook Ніна Стужынская.

Арсень Ліс нарадзіўся ў вёсцы Вётхава (Смаргонскі раён). Скончыў філалагічны факультэт БДУ, вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Даследаваў традыцыйную культуру беларусаў, гісторыю і літаратуру Заходняй Беларусі. Вывучаў жыццё і дзейнасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры. Аўтар манаграфіяў «Браніслаў Тарашкевіч», «Мікола Шчакаціхін: хараство непазнанай зямлі», «Пётра Сергіевіч», «Вечны вандроўнік: нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча», «Валачобныя песні», «Пякучай маланкі след: эцюды да партрэта мастака Горыда».

Стужка навінаў