Памёр адзін з самых вядомых чыноўнікаў эканамічнага блоку Андрэй Тур


У аўторак у Менску на 63-ім годзе жыцця пасля сурʼёзнай хваробы памёр ліберал старой школы Андрэй Тур, падае tut.by.

Андрэй Тур быў сярод найвышэйшых службовых асобаў краіны з 1995 года. Ён нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, скончыў гэтак званы «нархоз» [БДЭУ], абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 27 гадоў, а доктарскую – у 39, заняў пасаду намесніка міністра эканомікі. Андрэй Тур быў доўгажыхаром сярод намеснікаў міністра, займаючы гэтую пасаду да 2011 года. Міністры эканомікі мяняліся, а прафесар Тур заставаўся.

На пытанне «Чаму Тура не мяняюць?» эксперты адказвалі; а, можа, самае галоўнае – толькі ён мог данесці непапулярныя эканамічныя рашэнні як прагрэсіўныя».

Андрэй Тур выступаў за шэраг прагрэсіўных ініцыятываў, сярод іншага, не без ягонага пабачыла свет прэзідэнцкая дырэктыва №4 аб лібералізацыі. Ён ахвотна ішоў на дыялог з прадстаўнікамі бізнес-колаў і выступаў супраць нормы, якая забараняла «іпэшнікам» браць на працу сваіх родных.

У 2011 годзе Тура прызначылі намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка тады заклікаў да пераменаў, адзначыўшы, што эканамічны блок у Адміністрацыі прэзідэнта мусіць не дубляваць дзейнасці ураду, а набыць палітычную афарбоўку. З гэтай пасады Тура знялі ў канцы 2013-га, пасля скандалу на «Барысаўдрэве».

У сеціве Тур набыў папулярнасць, дзякуючы роліку, на якім ён раіць бізнесоўцу «жыць паводле сродкаў».

У Тура засталіся жонка і дачка.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў