Памёр адзін з першых амерыканскі астранаўт і лётчык Джон Глен


Джону Глену было 95 гадоў. Ён быў першым астранаўтам ЗША, які здзейсніў арбітальны палёт. 

У Джона Глена хварэў на анкалогію. Ён памёр у асяроддзі сямʼі ў медычным цэнтры ў Каламбусе. Дату правядзення пахавання абвесцяць пазней.

Джон Глен паляцеў у космас 20 лютага 1962 года, гэта быў пяты пілатуемы касмічны палёт у гісторыі. Яго апарат здзейсніў тры абарачэння вакол Зямлі. Да яго на арбіце пабывалі савецкія касманаўты Юрый Гагарын і Герман Цітоў; першыя амерыканскія астранаўты Алан Шэпард і Гас Грысам здзяйснялі субарбітальныя палёты.

У 1998 годзе Глен ва ўзросце 77 гадоў здзейсніў палёт на шатле «Дыскаверы», і стаў самым пажылым чалавекам, якія пабываў у космасе.

Таксама ён быў сенатарам штата Агаё і лётчыкам-выпрабавальнікам.

ДР belsat.eu паводле huffingtonpost.com

Глядзі таксама
Каментары