Памяці загінулых байкераў. Відэа незвычайнай акцыі ў Гомлі

video

Каля 70 байкераў рушылі калонаю ад гіпермаркету «Гіппа» за горад, каб запаліць памінальны крыж са знічак, ушанаваць хвілінай маўчання і рыкам матораў памянуць усіх загінулых на дарогах аматараў матацыклаў.

«Праблема гібелі матацыклістаў на дарогах ёсць, аварый вельмі багата, пра гэта, на жаль, сведчыць статыстыка, – гаворыць Аляксандр Шут, адзін з арганізатараў акцыі, – Моладзі вельмі багата гіне, людзей якія не паспелі назапасіць неабходнага досведу, стажу на двух колах. Гэтая акцыя прыцягвае ўвага да праблемы бяспекі, да таго, што не варта адкручваць ручку газа там дзе ты не перакананы ў сваіх сілах. Часта і аўтамабілісты нас не заўважаюць, таму і ім трэба быць на дарогах уважлівей, глядзець у люстэркі, бо матацыкл аб’ект малы, лёгка не заўважыць. І калі ДТЗ паміж двума аўтамабілямі сканчаюцца драпінамі, зламанымі бамперамі, тут на кану стаяць чалавечыя жыцці».

Сёлета на Гомельшчыне зафікасавалі 22 ДТЗ з удзелам матацыклаў, 4 асобы загінулі.

Ларыса Шчыракова, belsat.eu
Фота і відэа аўтара

Глядзі таксама
Каментары