Памочніку Лукашэнкі выставілі абвінавачванні


Сяргею Раўнейку, якога злавілі на атрыманні хабару, выставілі абвінавачванні.

Нагадаем, што 30 траўня ў КДБ паведамілі, што пры атрыманні хабару ў памеры 200 000 долараў затрыманы памочнік Аляксандр Лукашэнка – інспектар па Гарадзенскай вобласці Сяргей Раўнейка. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 430 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў.

Падчас працоўнай паездкі ў Гарадзенскую вобласць кіраўнік краіны абураўся той раскошай, якую сабе дазволіў ягоны памочнік.

«Калі вывучэнне ішло кадравае, я задаў пытанне, адкуль такая раскоша: аўтамабілі да дзясятка, кватэры да дзясятка. Не можа звычайны чыноўнік і яго сям’я так жыць», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Тады ж Лукашэнка анансаваў новыя гучныя карупцыйныя справы. Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк не каментуе заяваў кіраўніка краіны.

«Мне падабаецца выраз Euronews: «No comments», – сказаў Канюк журналістам tut.by.

У той жа час ён адзначыў, што ўсе гэтыя справы ўзніклі тады ж, калі і справа Раўнейкі.

Чытайце таксама:

«Я папярэдзіў: нікому не дарую»: Лукашэнка распачаў сезон палявання на карупцыянераў

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў