Памочнік дэпутата напаў на прэс-сакратара БАЖ Барыса Гарэцкага


Інцыдэнт адбыўся каля суду Цэнтральнага раёну горада Менску пасля разгляду іску гісторыка Ігара Кузняцова аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі ў адрас КПБ, рэдакцыі газеты «Коммунист Беларуси. Мы и время» і аўтара публікацыі Андрэя Лазуткіна.
Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, які з’яўляецца памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў, Георгій Атаманаў напаў на Барыса Гарэцкага, прэсавага сакратара ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Па завяршэнні судовага працэсу прэсавы сакратар БАЖ на вуліцы побач з будынкам суду спрабаваў сфатаграфаваць адказчыкаў.

Памочнік дэпутата падышоў да Гарэцкага, замахнуўся і выбіў з рук Барыса Гарэцкага мабільны тэлефон, які ўпаў на зямлю.

Па факце інцыдэнта Барыс Гарэцкі накіраваў пісьмовую заяву ў УУС Ленінскага раёну г. Менска.

Рашэнне па іску гісторыка аб абароне аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі будзе агучана заўтра а 9:15 у суду Цэнтральнага раёну горада Менску.

ВД, паводле baj.by

Стужка навінаў