Паміж Казахстанам і Расеяй разгортваецца «гандлёвая вайна»


Каб абараніць айчынную эканоміку, Астана пайшла па «шляху Анішчанкі»: на фоне дэвальвацыі рубля, услед за эмбарга на расейскія нафтапрадукты, Казахстан знімае з продажу цукеркі, алей, маянэз, масла і мяса з Расеі. На чарзе малочныя прадукты.

Галоўная прычына – таннасць прадуктаў бліжэйшага геапалітычнага хаўрусніка ставіць пад пагрозу бізнес мясцовых вытворцаў, піша «Коммерсант»

Спіс забароненых прадуктаў не канчатковы. Неўзабаве пад абмежаванні могуць трапіць сокі, яйкі, макароны і мука. Найбольш сурёзна гэтыя дзеянні адабюцца на вытворцах малочнай прадукцыі, для якіх Казахстан з’яўляецца буйным рынак.

Наяўнасць гандлёвай вайны аспрэчылі ў Міністэрстве нацыянальнай эканоміцы Казахстану. Паводле віцэ-міністра нацыянальнай эканомікі Каірбека Ускенбаева, узводзіць увядзенне Расеяй і Казахстанам абмежаванняў на распаўсюд некаторых відаў харчовай прадукцыі ў ранг дзяржаўнай палітыкі абсурдна.

«Ніякай гандлёвай вайны няма. Ёсць бяспека краіны – калі тыя ці іншыя прадукты, з якой бы яны краіны не былі, не адпавядаюць крытэрам, і ніхто не жадае спажываць прадукты, якія не адпавядаюць гэтым крытэрам».

Так звычайна адказваў на папярэднія прэтэнзіі сваіх партнёраў супраць падобных практык шматгадовы кіраўнік расейскіх санітарных службаў Генадзь Анішчанка. Цяпер жа Расея абураецца і кажа, што патрабаванні Астаны празмерныя і скіраваныя на штучнае абмежаванне ўвозу.

У адказ Расспажыўнагляд пачаў прымаць меры ў адказ. Ужо выяўлены парушэнні ў казахстанскіх дынях, кефіры, айране, малацэ, бураках, а таксама імпартаваных у Расею куразе і грэцкіх арэхах, якія былі канфіскаваныя ў Маскве.

Гэта не першы выпадак, калі Казахстан забараняе продаж расейскіх прадуктаў. Летась уовсень Астана забараняла прадаваць у сябе алкаголь з Расеі, але пазней абмежаванні былі адмененыя.

Беларускія малочнікі таксама прыносяць праблемы

Кіраўскія аграрыі вінавацяць Беларусь у дэмпінгу і кантрабанзе малочных прадуктаў. Як піша Regnum са спасылкай на мясцовых кіраўнікоў малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, праз «нячэсныя» пастаўкі прадукцыя кіраўскіх вытворцаў перастае карыстацца попытам.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў