Мытны камітэт: Расея – галоўны пастаўшчык бананаў у Беларусь


Пра гэта 5 кастрычніка паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

«Расейская Федэрацыя ў першым паўгоддзі 2016 года экспартавала ў Рэспубліку Беларусь 17 300 тон бананаў на суму $ 13,2 млн», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У першым паўгоддзі 2016-га пастаўкі з Расеі склалі палову імпарту гэтай прадукцыі ў Беларусі, адзначаюць мытнікі. У 2014 годзе ўвязлі 24 400 тон бананаў на $ 19 млн, у 2015-м – 19 000 тон на $ 14 млн.

29 верасня намеснік генеральнага пракурора Расеі Уладзімір Маліноўскі распавёў, што ў 2015 годзе пастаўкі яблыкаў з Беларусі ў Расею ў пяць разоў перавысілі сабраны ў Беларусі ўраджай.

У жніўні першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Марыніч паабяцаў заваліць Расею таварамі, якія трапілі пад эмбарга. «Для нас гэта Кландайк, – сказаў ён. – Заменім галандскую бульбу, заменім польскія яблыкі – у нас усё ёсць».

ЮВ, belsat.eu, паводле gtk.gov.by

Глядзі таксама
Каментары