Памежнікі затрымалі грамадзяніна Іраку: не меў пашпарту і ішоў у Беларусь «у турыстычных мэтах»


У Гарадзенскім раёне затрымалі грамадзяніна Іраку.

Гэта адбылося 17 лістапада каля населенага пункту Рынкаўцы, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Паводле затрыманага, яму 23 гады і ён грамадзянін Іраку. Дакументы, якія сведчаць асобу, у яго адсутнічалі, а быў толькі мабільны тэлефон і 200 еўраў. Мужчына спрабаваў апраўдаць свой незаконны «візіт» турыстычнымі мэтамі.

Замежніка прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці паводле арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне мяжы) і арт.23.55 (парушэнне правілаў перабывання) Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях Беларусі. Затрыманага перадалі польскаму боку.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары