Памежнікі распавялі, колькі турыстаў і з якіх краінаў скарысталіся бязвізавым уездам


Найбольш актыўна бязвізавым уездам карыстаюцца немцы і палякі.

Увогуле за апошнія дні без візы ў Беларусь прыляцелі 465 замежнікаў.

Такую лічбу агучылі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Паводле дадзеных на 09:00 15 лютага, у пункце пропуску ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» аформілі 465 замежных грамадзянаў, якія вырашылі скарыстацца пяцідзённым бязвізавым рэжымам. Сярод іх 82 грамадзяніна Нямеччыны і столькі ж грамадзянаў Польшчы, 48 грамадзянаў Італіі, 32 – Літвы, 21 – Францыі, 20 – Вялікай Брытаніі.

Як Беларусь сустрэла першых бязвізавых турыстаў

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзянаў 80 краінаў пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага. Прыехаць без візы могуць грамадзяне 39 краінаў Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрапейскі звяз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаваў.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў