Памежнік з Казахстану «вынайшаў» званочак на вяровачцы і атрымаў за гэта ўзнагароду


Начальнік памежнай заставы «Дархан» Фархад Какімаў прыдумаў, як лавіць парушальнікаў мяжы з дапамогаю двух калкоў, вяроўкі і роварнага званка. За гэткую «сігналізацыю» яго павысілі ў званні да маёра.

Ноу-хау памежніка з Казахстану ўяўляе сабою нацягнутую паміж дума кошыкамі нітку, прывязаную да роварнага званка.

«Чалавек, праходзячы праз кантрольна-следавую паласу, чапляе нітку нагамі, а праз гэта спрацоўвае сігнал, – распавядае афіцэр пра сваёй «вынаходніцтва». – Напачатку была думка нацягнуць нітку і трымаць яе ў руках, калі хтосьці пройдзе, то яна нацягнецца. Пасля, добра ўсё прадумаў і нарадзілася гэта ідэя».

Прэс-служба Памежнай службы Казахстану паведамляе, што «прылада паспяхова прайшла выпрабаванні, кіраўніцтва ацаніла яе перавагі».

На заставе маёра Какімава акрамя роварнага званка і вяроўкі выкарыстоўваюць яшчэ адно ноу-хау: пудзіла на шарнірах з прывязаным ліхтарыкам. «Варта адзін раз штурхнуць яго і псеўда-памежнік, нібы маятнік, хістаецца з боку ў бок, палохаючы няпрошаных гасцей».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў