Памерла Урсуля Ле Гуін


Цягам апошніх некалькіх месяцаў у яе былі праблемы са здароўем.

Пісьменніца Урсуля Ле Гуін, вядомая сваймі кнігамі ў жанры фэнтэзі – перадусім, серыяй пра Земномор’е – памерла ў панядзелак у сваім доме ў Портлэндзе.

Смерць пацвердзіла яе сям’я. Прычыну смерці не падаюць.

Паводле сына пісьменніцы, Тэа, стан яе здароўя цягам некалькіх апошніх месяцаў быў вельмі кепскі.

Ёй было 88.

Папулярнасць прыйшла да Ле Гуін у 1969 годзе пасля выхаду аповесці «Левая рука цемры».

«Тэмы кніг абранага ёй жанру – стандартныя, – піша The New York Times.Чараўніцтва і цмокі, касмічныя караблі і планетарныя канфлікты. Яе персанажы-мужчыны ніколі не былі мачо, а канфлікты, якія апісвала пісьменніца, бралі свой пачатак ў сутыкненні культураў – вырашаліся яны не паядынкам на мячах або ў касмічнай бітве, а праз самаахвярнасць і прымірэнне».

Творы Ле Гуін перакладзеныя на больш чым 40 моваў і прадаюцца мільённымі накладамі па ўсім свеце.

ДД

Глядзі таксама
Каментары