Памерла Ўіні Мандэла. Яна змагалася супраць расавай сегрэгацыі разам са сваім мужам Нельсанам


Ёй быў 81 год. Ўіні Мандэла да канца жыцця займалася палітыкай.

У панядзелак стала вядома пра смерць Ўіні Мандэла, актывісткі, якая змагалася супраць апартэіду ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы, і былой жонкі Нельсана Мандэла.

Апошнім часам жанчына пакутавала на інфекцыйныя захворванні, яна ляжала ў шпіталі побач з Ёганэсбургам. Смерць Ўіні Мандэла медыям пацвердзіў яе памочнік.

У заяве, якую зрабілі сваякі Мандэла гаворыцца, што Ўіні Мадыкізэла-Мандэла была «адной з найбольш значных іконаў барацьбы супраць апартэіду».

«Яна смела змагалася супраць Апартэіду і ахвяравала сваё жыццё дзеля свабоды сваёй краіны», – цытуе словы сям’і Sky News.

Апартэід – афіцыйная палітыка расавай сегрэгацыі, што практыкавалася ў Паўднёвай Афрыцы ў 1948–1994 гадах.

З Нэльсанам Мандэла Ўіні пазнаёмілася ў 1957-м. Яны пажаніліся ў 1958 годзе і ў шлюбе ў іх нарадзіліся дзве дачкі Зэнані (1959) і Зінджы (1960).

Калі Мандэла сядзеў у турме (з 1963 да 1990-га), Ўіні стала адной з галоўных праціўніцай белага ўрада. Улады забранілі ёй пакідаць правінцыю Свабодная дзяржава.

У 1991 годзе Ўіні Мандэла была асуджаная за забойства актывіста па імі Stompie Seipei, якога знайшлі з перарэзаным горлам каля дому Ўіні. Жанчына атрымала шэсць гадоў, але тэрмін скарацілі пасля апеляцыі.

Ўіні і Нэльсан развяліся ў 1996-м годзе.

У апошнія гады Ўіні Мандэла займалася палітыкай, пэўны час узначальвала лігу Афрыканскага нацыянальнага кангрэсу жанчын.

ДД

Стужка навінаў