Памерла сусветна вядомая оперная спявачка Мунсэрат Кабалле


Іспанскай спявачцы сапрано было 85 гадоў. Яна памерла ў Барселоне, паведамляе агенцтва France-Presse.

У верасні медыі паведамілі, што Кабалле трапіла ў шпіталь.

Міжнародная вядомасць прыйшла да спявачкі ў 1965 годзе, калі ў звязку з хваробай Мэрылін Хорн яна замяніла амерыканскую оперную зорку ў партыі Лукрэцыі Борджа ў аднайменнай оперы Гаэтана Даніцэці.

У 1988 годзе Кабалле запісала суполны альбом з гуртом «Queen» – «Barcelona».

Пахаванне Мунсэрат Кабалле адбудзецца 8 кастрычніка.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў