Памерла Далорэс О'Рыярдан, салістка Cranberries


Прычыны ўсцяж невядомыя. Ёй было 46.

Смерць спявачкі пацвердзіла яе агентка.

«На гэты момант няма ніякіх падрабязнасцяў на гэты конт», – дадала яна.

BBC піша, што музыка памерла падчас кароткага візіту ў Лондан для запісу.

Праз музыкаў калектыву сям’я Далорэс папрасіла не турбаваць іх у такі цяжкі час.

«Яны прыгнечаныя гэтай навіной», – напісалі музыкі.

Далорэс О’Рыярдан родам з ірландскага гораду Лімэрык, разам з Cranberries яна дасягнула найвялікшай папулярнасці ў 90-я дзякуючы песням Linger і Zombie.

Гэта другі ў свеце – пасля U2 – гурт з Ірландыі па колькасці прададзеных дыскаў (больш за 40 мільёнаў запісаў), падае Reuters.

«Вялікая страта для ірландскай музыкі», – гэтак сказаў прэзідэнт Ірландыі Майкл Хігінс, які акрэсліў уплыў музыкі як «вялізарны».

Далорэс О’Рыярдан было сорак шэсць гадоў.

ДД

Стужка навінаў