Памацаць дах Чырвонага касцёлу, паслухаць плошчу Незалежнасці


Экскурсавод з Менску Людміла Скрадаль працуе над праектам, які кожнаму ахвочаму дазволіць адчуць наваколле з пазіцыіінвалідаў-вазочнікаў і людзей з парушэннямі слыху ды зроку.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”135338″ img_size=”large”][vc_column_text]Людміла Скрадаль

Экскурсія «Дотык да Менску» пазнаёміць людзей з дэфектамі зроку з архітэктурай Менску XVII – пачатку ХХ стагоддзяў пры дапамозе адмыслова створаных тактыльных макетаў і рэльефных выяваў помнікаў архітэктуры.

Методыка правядзення экскурсіяў для невідушчых адрозніваецца ад звычайнай, кажа кіраўніца праекту «Мівія» ды прафесійны экскурсавод Людміла Скрадаль.

Для тых, хто не бачыць сваймі вачыма аб’ект, важныя не проста гістарычныя факты. Перш за ўсё ім трэба распавесці, што знаходзіцца навокал, пракаментаваць тактыльныя ўражанні, патлумачыць гукі, што яны чуюць на месцы правядзення экскурсіі. Спачатку эксурсантам даецца агульная інфармацыя, потым ідзе праца з макетам, а пасля ўжо можна тактыльна пазнаёміцца з будынкам – памацаць яго, адчуць на дотык.

Экскурсія «Дотык да Менска» выклікала цікавасць не толькі ў людзей з дэфектамі зроку, але і ў тых, хто добра бачыць. Паводле Людмілы, людзям стала цікава адчуць свае звычайнае асяроддзе пры дапамозе іншых, чым зрок, пачуццяў. Таму ахвотным прапанавалі завязаць вочы і прайсці тым жа шляхам з макетамі. Так з’явілася экскурсія «З заплюшчанымі вачыма».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”135330″ img_size=”large”][vc_single_image image=”135334″ img_size=”large”][vc_single_image image=”135298″ img_size=”large”][vc_column_text]Макет Ратушы, адзін з экспанатаў

Макеты для экскурсіяў робяць з дрэва, пластыка, арганічнага шкла. Гэта складаная і карпатлівая праца, зазначае Людміла. Аўтар макетаў – архітэктар Вольга Шамшура.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”135342″ img_size=”large”][vc_column_text]Аўтар макетаў – архітэктар Вольга Шамшура

Даступная незалежнасць і нябачныя карціны

На экскурсіях каманда «Мівіі» не спынілася, таму сёлета плануецца прэзентацыя цікавых навінак.

Першая – «Незалежнасць – даступна» – гэта аўдыё-тактыльная мапа. Як распавяла Людміла, гэта будзе мапа ўсёй плошчы Незалежнасці, не толькі з будынкамі, але і з кусцікамі, дрэвамі, лавамі, пераходамі, скульптурамі. Мапа будзе «размаўляць» пры дотыку. Такога пакуль не было ў Беларусі, зазначае Людміла. Наступная навінка – нябачныя, ці тактыльныя карціны.

Выраб экспанату

Мастачкі Ганна Белагурцава і Наталля Цэван стварылі тактыльныя макеты карцін «Садавіна» Івана Хруцкага і «Зімовы сон» Вітольда Бялыніцкага-Бярулі. У планах – стварэнне рэльефных выяваў карцін вядомых беларускіх мастакоў, арыгіналы якіх захоўваюцца ў Беларусі

Яшчэ адзін новы праект, над якім зараз працуе «Мівія» сумесна з праектам «За чытанне» – тактыльныя кнігі для дзетак з парушэннямі зроку.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”135322″ img_size=”large”][vc_single_image image=”135326″ img_size=”large”][vc_single_image image=”135302″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Мэта гэтага кірунку нашай працы – як і з карцінамі, зрабіць недасяжнае дасяжным, – кажа Людміла. – Дзіцячая літаратура сёння для невідушчых у большасці недасяжная. Сёння мы ствараем ужо другую кнігу «Вандроўка маленькага Дзеда Мароза». У ёй больш старонак, сур’ёзныя тэмы падымаюцца – пра сяброўства, самарэалізацыю, што зрабіць, каб стаць патрэбным».

На гэтую ідэю атрымалася выйграць грант у конкурсе сацыяльных праектаў «Social weekends». Першую ж кнігу – «Гісторыі пра маленькага трусіка», рабілі з уласных сродкаў, кажа Людміла.

Зрабіць свет камфортным для ўсіх

Яшчэ адна інавацыйная ідэя «Мівіі» – стварэнне адмысловага інфармацыйнага цэнтру, які дапаможа акунуцца ў свет людзей з інваліднасцю. Пакуль што распрацаваная першая частка, якая дазваляе адчуць жыццё людзей з парушэннямі зроку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”135306″ img_size=”large”][vc_single_image image=”135346″ img_size=”large”][vc_column_text]У планах – секцыі, якія пакажуць, як успрымаюць свет людзі з парушэннямі слыху, інваліды-вазочнікі, а таксама людзі з аўтызмам. На практыцы гэтага плануюць дасягаць, напрыклад, стварыўшы адмысловую сцежку, па якой можна будзе праехаць у вазку і адчуць тыя перашкоды, з якімі сутыкаецца кожны дзень чалавек з інваліднасцю.

«Калі чалавек сам сядзе ў вазок, ён зразумее, чаму пандус трэба рабіць менавіта пад пэўным нахіленнем, зразумее, якая сіла табе патрэбная, і ці ёсць яна ў тваіх руках, каб падняцца па тым ці іншым пандусе. Гэта будзе нашмат больш карысным для разумення праблем, чым проста казаць, як у нас усё дрэнна», – лічыць Людміла.

«Мівія» для Людмілы цяпер – не проста праца, а, сапраўдны жыццёвы шлях і пакліканне.

«Кожны чалавек мусіць нешта пакінуць пасля сябе. Мне хочацца пакінуць пасля сябе нешта добрае, – кажа Людміла, адказваючы на пытанне пра тое, навошта яна займаецца «Мівіяй». – Мне важна, каб мой сын рос у грамадстве, талерантным да асаблівасцяў, і не мае значэння, да якіх. І калі мы хочам стварыць будучыню для дзяцей, варта пачынаць з сябе і ўжо зараз».

«Да нас пра экскурсіі для інвалідаў нават не размаўлялі»

Ідэя праекту «Мівія» нарадзілася пяць гадоў таму.

«Калі я працавала ў Музеі архітэктуры і быту, да мяне падышла калега, і запыталася, на якую культурную імпрэзу яна магла б адвесці сваю невідушчую маму. І я, на той момант ужо атэставаны экскурсавод, задумалася, а насамрэч, куды ў нас можа схадзіць чалавек, які не бачыць», – распавядае кіраўніца «Мівіі» Людміла Скрадаль пра пачатак працы, што стала яе жыццёвай місіяй.

«Пяць гадоў таму такіх месцаў у прынцыпе ў Беларусі не было, – працягвае Людміла. – Мая калега Юлія Валента падзялілася ідэяй – патрэбна нешта накшталт музея, дзе можна было б размесціць тактыльныя макеты гістарычных аб’ектаў архітэктуры. А я ў сваю чаргу прапанавала ёй не проста музейны варыянт, а зрабіць экскурсію з гэтымі макетамі, вынесці іх да рэальнага аб’екта, напрыклад, паспрабаваць на плошчы Свабоды такія экскурсіі праводзіць. І мы пачалі працаваць над праектам. Да нас зусім не было адаптаваных экскурсій і разумення таго, як іх праводзіць. Пра абслугоўванне інвалідаў увогуле ніхто не размаўляў з экскурсаводамі».

Паступова выраслі самастойныя экскурсійныя праекты «Дотык да Менска», «Архітэктура, якая прамаўляе», «З заплюшчанымі вачыма».

МР, belsat.eu

Стужка навінаў