Памаранчавы ўзровень небяспекі на пятніцу. На поўдні Беларусі моцны вецер


Белгідраметцэнтр папярэджвае аб неспрыяльным надворʼі ў пятніцу, 6 кастрычніка. На выходных кароткачасовыя дажджы і без замаразкаў.

На поўдні краіны ў пятніцу чакаецца моцны вецер парывамі да 15-20 м/с з пераменай напрамку. У Менску вецер таксама ўзмоцніцца ў параўнанні з сённяшнім днём – да 14 м/с.

Тэмпература паветра па краіне ў пятніцу і на выходных панізіцца ўночы, але замаразкаў пакуль не чакаецца. Уночы ад +2 да +8 градусаў цяпла, удзень па краіне да +13. Надворʼе будзе няўстойлівым, пахмурным з праясненнямі і кароткачасовымі дажджамі па ўсёй Беларусі.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў