Памаліцеся за нашага суайчынніка! Беларус з пазыўным «Тарас» быў моцна паранены ў баі пад Валнавахай


Хлопец другі дзень знаходзіцца ў беспрытомным стане. Беларус атрымаў сурёзнае раненне ў баі пад Валнавахай. Стан крытычны, паведамляе Facebook-суполка «Згуртаванне патрыётаў».

Нашыя суайчыннікі, якія ваююць на Данбасе, просяць памаліцца за яго выздараўленне.

 

Перед боем под Волновахой наш побратим ” Тарас ” собрал хлопцев с первой штурмовой роты ДУК на общую молитву. Сейчас он…

Posted by Згуртаваньне Патрыётаў on 11 августа 2015 г.

10 жніўня ўкраінская армія панесла самыя цяжкія пасля Дэбальцава страты. Танкавую атаку баевікоў пад Валнавахай украінскія вайскоўцы адбілі цаной 7 загінулых, 11 параненых.

Чытайце таксама >>> Пад Данецкам загінуў першы баец беларускай групы «Правага сектару»

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары