«Палёт нармальны»: Алег Сянцоў напісаў праваабаронцам ліст з калоніі


Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, які галадае ў расейскай калоніі з 14 траўня, напісаў ліст праваабаронцам Мікалаю і Таццяне Шчур. Ліст быў адпраўлены 7 чэрвеня.

У лісце Сянцоў распавёў, што яго змясцілі ў санчастку ў асобную палату.

«Лекары ўвесь час назіраюць за мной. Палёт нармальны, як на 4 тыдні. Пілот адчувае сябе нармальна», – напісаў Сянцоў у сваім лісце.

Украінскі рэжысёр адбывае пакаранне ў расейскай калоніі – яго прысудзілі да 20 гадоў зняволення за падрыхтоўку тэрарыстычнага акту і падпал дзвярэй офісу партыі «Единая Россия» у Крыме.

Паводле праваабаронцаў віна Сянцова не была даказаная. Абвінавачанне рэжысёра грунтавалася на паказаннях Аляксея Чырныя і Генадзя Афанасьева. У судзе Афанасьеў адмовіўся ад сваіх паказанняў, заявіўшы, што яго катавалі.

Абмен Сянцова на расейцаў, якія знаходзяцца ва ўкраінскіх турмах немагчымы, бо пасля анексіі Крыму ўкраінскі рэжысёр «аўтаматычна» стаў грамадзянінам Расеі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары