Паляк выкапаў бульбіну вагою больш за кілаграм! (фота)


У вёсцы Ценжке (Ciężkie) на ўсходзе Польшчы мясцовы жыхар выкапаў гіганцкую бульбіну вагою 1 кілаграм 100 грамаў. «Гэта цікавінка, але яе прызначэнне – стаць часткаю нядзельнага абеду», – піша выданне «Dziennik Wschodni».

Мясцовы жыхар Вітальд Масціцкі, які выкапаў гіганцкую бульбіну, запэўнівае, што гэткі ўраджай стаўся магчымым дзякуючы натуральным угнаенням.

МЛ, паводле «Dziennik Wschodni»

Фота Małgorzata Moscicka

Стужка навінаў