Паляк праехаў па Расеі: «Давай, братан, бухаем, на***!»


Польскі падарожнік Міхал Патэр цягам трох месяцаў праехаў 27 тысяч кіламетраў. Вандроўку праз усю Расею жыхар Вроцлава зняў на камеру, замацаваную на канцы сэлфі-палкі.

Вынікам падарожжа стаў 7-хвілінны ролік, у якім пераважна паказана, як хлопец выпівае з мясцовымі жыхарамі розных рэгіёнаў, паведамляе meduza.io.

На адным са здымкаў бачна, што хлопец мае прычэпленую георгіеўскую стужку. Як паведаміў паляк у сацсетках, ён апрануў яе «на адчапіся».

Асцярожна, ненарматыўная лексіка.

У сваім інтэрвю тэлеканалу «TVN» у студзені 2014 года хлопец распавёў, што яму вельмі спадабаліся жыхары Сібіры.

Разам з тым, распавядае Міхал, некаторыя расейцы лічылі яго

«украінскім фашыстам» або шпіёнам НАТА. З-за гэтага вандроўцы пяць разоў білі па твары, спрабавалі разбіць яго «шпіёнскі» гадзіннік, а адзін раз гналіся за ім з нажом.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў