Паляк на параплане выпадкова заляцеў у Беларусь. Што яго чакае


Памежнікі затрымалі грамадзяніна Польшчы, які нелегальна перасёк паветраную мяжу.

11 чэрвеня берасцейскія памежнікі заўважылі на вышыні каля кіламетра параплан, які ляцеў з боку Польшчы.

Пасля таго, як параплан прызямліўся, пілота затрымалі. Лятальны апарат заляцеў углыб Беларусі ўсяго на 600 метраў.

Пілот, 1975 года нараджэння, растлумачыў, што страціў арыенцір і меркаваў, што прызямляецца ў раёне польскага гораду Бяла-Падляска.

Прэс-служба памежнага камітэту падае, што спартоўцу-аматара чакае буйны штраф, дэпартацыя і забарона на ўезд у нашу краіну.

ДД

Стужка навінаў