Паляк на параплане незаконна пераляцеў мяжу з Беларуссю


Гарадзенскія памежнікі і прадстаўнік добраахвотнай дружыны затрымалі 26-гадовагга жыхара Беластоку, які на параплане прызямліўся ў раёне пасёлку Нязбодзічы, што за 1,5 км ад беларуска-польскай мяжы.

Пры сабе мужчына меў радыёстанцыю, смартфон, ліхтар, аптэчку, грошы і карткі, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Парапланерыст патлумачыў памежнікам, што ў паветры ён згубіў арыентацыю і не меў намеру парушаць мяжу. Тым не менш, супраць яго заведзеная адміністратыўная справа за парушэнне дзяржаўнай мяжы.

Апошні гучны выпадак з парушэнне беларускай мяжы па паветры адбыўся ў 2012 годзе, калі лёгкі самалёт з двума шведскімі пілотамі высадзіў «плюшавы дэсант» над Менскам. У 1995 годзе парушэнне дзяржаўнай мяжы скончылася трагедыяй – сілы супрацьпаветранай абароны збілі паветраны шар, які занесла ветрам на тэрыторыю Беларусі. У выніку загінулі двое грамадзянаў ЗША.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары