Палова расейцаў хацела б уладкаваць дзяцей у спецслужбы


Новая гучная справа з удзелам ФСБ

Палова расейцаў хацела б, каб іхныя дзеці пайшлі працаваць у органы дзяржаўнай бяспекі.

Колькасць тых, хто стаў станоўча ставіцца да працы спецслужбаў, за апошнія сем гадоў вырасла ў паўтара разы, сведчаць вынікі апытання фонду «Грамадскае меркаванне» (ФГМ).

Паводле апытання, у 1998-2011 гадах з адабрэннем да органаў дзяржбяспекі ставіліся 35% расейцаў, адмоўна – 34%. Аднак затым імідж спецслужбаў рэзка палепшыўся: зараз аб станоўчым стаўленні кажуць 66% удзельнікаў апытання. Тых, хто іх працай незадаволены, засталося толькі 12%.

Пакватэрны апытанне праводзілася 27-28 студзеня ў 53 расейскіх рэгіёнах, у ім удзельнічалі паўтары тысячы чалавек.

«Дзейнасць спецслужб у медыйнай прасторы асвятляецца значна больш пазітыўна», – растлумачыў вынікі вядучы аналітык ФГМ Рыгор Кертман. Паводле яго, акрамя існуючай тэндэнцыі рэабілітаваць сталінізм, якая вядзе да «паўзучай рэабілітацыі рэпрэсіяў», у сітуацыі халоднай вайны з Захадам у спецслужбаў з’яўляецца «арэол гераізму».

У Беларусі ж учора пазітыўна пра КДБ выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта – у «Гарачым каментары» з гісторыкам Змітром Драздом:

НМ, belsat.eu, паводле BBC Russian

Стужка навінаў