Палова расейцаў – за цэнзуру ў інтэрнэце. За вольны інтэрнэт – толькі кожны дзясяты


Пры нацыянальнай пагрозе ці магчымасці масавых пратэстаў, амаль 60 % расейцаў падтрымалі б поўнае адключэнне інтэрнэту.

Амаль палова расейцаў мяркуюць, што інфармацыя ў інтэрнэце мусіць падвяргацца цэнзуры, а 73 % мяркуюць, што ў інтэрнэце не варта публікаваць негатыўную інфармацыю пра дзяржслужачых.

Такія высновы змяшчае даклад, падрыхтаваны на падставе Усерасейскага цэнтру вывучэння грамадскага меркавання (УЦВГМ) і Цэнтру вывучэння глабальных камунікацый пры Анэнбэргскай школе камунікацый ўніверсітэту (Пенсільванія).

Прыкладна палова расейцаў (53 %) лічаць, што інтэрнэт аказвае на іх жыццё пазітыўны ўплыў – у асноўным такога меркавання прытрымліваюцца сталыя карыстальнікі. Траціна апытаных мяркуе, што ўплыў інтэрнэту негатыўны.

Палова – за цэнзуру

Згодна з апытаннем, у цэлым толькі 11 % расейцаў (прыкладна кожны дзясяты) выступаюць за абсалютна вольны ад урадавай цэнзуры інтэрнэт. А 49 % мяркуюць, што цэнзура павінна быць. Прычым такое меркаванне раздзяляюць 57 % грамадзянаў, якія інтэрнэтам не карыстаюцца, і 43 % сталых карыстальнікаў.

У даследаванні прынялі ўдзел паўнагадовыя жыхары 42 расейскіх рэгіёнаў. Апытанне праводзілася метадам асабістага апытання УЦВГМ. Статыстычная пагрэшнасць – ад 3,1 да 4 %. Больш пра даследаванне на старонцы агенцтва ТАСС.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў