Палонны сепаратыст: Абяцалі 360 долараў у месяц, але трэці месяц не плацяць


Пад Дэбальцавам украінскія вайскоўцы ўзялі ў палон вялікую групу баевікоў – да 17 асобаў.

«Сепаратысты распавялі пра значныя страты ў сваім складзе: за час бою яны згубілі да паўсотні наймітаў. Амаль палова была знішчаная мінамётным агнём сваіх жа баевікоў», – паведамляе АТА праз сваю старонку ў «Вконтакте». – «Амаль усе выйшлі ў свой першы рэальны бой. Дагэтуль у асноўным стаялі на блок-пастах, рылі акопы».

22-гадовы сепаратыст распавядае на камеру, што раней працаваў рознарабочым, далучыўся да баевікоў з-за грошай. Затрыманы кажа, што першапачаткова ішоў працаваць, а пра ўдзел у баявых дзеяннях гаворкі не было. За працу абяцалі 360 долараў у месяц, але з 3-га снежня ніводнага заробку не заплацілі.

Жорсткія баі пад Дэбальцавам ідуць з канца студзеня. Горад з’яўляецца важным транспартным і чыгуначным вузлом.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары