Палкоўнік Барадач: «Лукашэнка апусціў прэзідэнта Расеі»


Не толькі правілы дыпламатыі вызначаюць дачыненні кіраўнікоў Беларусі і Расеі, але і крымінальныя «паняцці», так лічыць палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Барадач, былы камандзір брыгады спецназу ў Мар’інай Горцы, у інтэрвю з Сяргеем Пелясою ў праграме «ПраСвет».

Як Лукашэнка перайшоў чырвоную лінію ў дачыненнях з Пуціным і што можа быць далей? Чаму насамрэч сілавікі кінуліся арыштоўваць беларускіх патрыётаў? Як і хто дэзынфармуе Лукашэнку? Як Расея можа адхіліць яго ад улады? Што рабіць пасля 25-га сакавіка? Пра гэта распавядае былы вайсковец.

Уладзімір Барадач быў вымушаны пакінуць Беларусь і жыве ў Нямеччыне. Па ягоных словах калі па яго прыехалі, то нападнікаў за 10 м ад яго затрымалі аўтаматчыкі.

Поўная версія праграмы «ПраСвет». Тэмы:

  • Іранская нафта для Беларусі ўжо ва Украіне. Як выглядае эканамічны покер Менску?
  • Расейскія базы ў Беларусі ў абмен на газ.
  • Ці трэба баяцца вучэнняў «Захад»?
  • Як Расею прабуе пасварыць Беларусь і Літву?

 

Стужка навінаў