Палкоўнік, які жорстка разганяў Плошчу-2010, атрымаў чарговае павышэнне


Аляксандр Лукашэнка прызначыў палкоўніка Хазалбека Атабекава намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Беларусі. Менавіта гэты чалавек удзельнічаў у разгоне масавай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года за што ў свой час трапіў пад санкцыі Еўразвязу.

Апошнія гады Хазалбек Атабекаў займаў пасаду першага намесніка начальніка баявой і аператыўнай падрыхтоўкі Галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутраных войскаў. Раней палкоўнік кіраваў 3-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў – брыгада больш вядомая як вайсковая частка 3214 з Уручча. Менавіта ў якасці кіраўніка спецназу Атабекаў удзельнічаў у разгоне масавай дэманстрацыі пратэсту 19 снежня 2010 года – тады байцы ўнутраных войскаў паводзілі сябе з пратэстоўцамі найбольш жорстка.

У сакавіку 2012 года Хазалбека Атабекава ўнеслі ў санкцыйны спіс Еўразвязу – за празмернае выкарыстанне сілы супраць мірных дэманстрантаў. Восенню 2015 года еўрапейскія санкцыі былі спачатку замарожаныя, а потым і зусім скасаваныя.

У стужцы Вячаслава Ракіцкага і Андрэя Куцілы «Даволі! Да Волі…» – гісторыі беларусаў, якія пасля Плошчы страцілі працу, у якіх адабралі права на вучобу, якія зазналі жорсткія фізічныя і маральныя катаванні.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў