Палітвязня Рубцова адправілі ў бабруйскую калонію


«Палітыка калоніі такая, што супраць Юрыя будуць выкарыстоўваць розныя магчымасці: як афіцыйныя, гэтак і неафіцыйныя. Напрыклад, яго будуць даставаць «стукачы», правакаваць, ствараць канфліктныя сітуацыі паводле загаду зверху» – Алесь Бяляцкі пра парадкі ў бабруйскай калоніі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што палітзняволенага Юрыя Рубцова перавялі ў бабруйскую калонію на гэтых выходных. Дагэтуль ён знаходзіўся ў ізалятары ў Баранавічах.

Юрыю Рубцову прысудзілі два гады калоніі за «ухілення ад пакарання». Раней Рубцова асудзілі на 1,5 гады «хіміі», але ён пагаджаўся працаваць толькі пры ўмове атрымання заробку ў памеры 500 долараў. Актывіст тлумачыў гэта тым, што такі сярэдні заробак па краіне паводле дзяржаўнай прапаганды.

Пераслед актывіста распачаўся яшчэ ў 2013 годзе. Рубцова некалькі разоў саджалі ў ізалятар паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў. Актывіст абвяшчаў галадоўкі і абскарджваў судовыя рашэнні.

Чытай больш >>> У чым «вінаваты» Рубцоў

Падтрымаць палітвязня можна адправіўшы яму ліст або тэлеграму па адрасе:

213807, Магілёўская вобласць, Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. Папраўчая калонія № 2. Рубцоў Юрый Міхайлавіч

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары