Паліцыянтаў і прадстаўнікоў спецслужбаў у Казахстане пачынаюць забіваць цывільныя


Паводле МУС Казахстану праз напад на паліцэйскі ўчастак у Алма-Аце загінулі прынамсі чатыры асобы. Трое з іх супрацоўнікі праваахоўных органаў. Таксама напад адбыўся на дэпартамент камітэту дзяржаўнай бяспекі. Чаму з Казахстану ўсё часцей прыходзяць навіны звязаныя з тэрарыстычнаю пагрозаю – «Белсат» паразмаўляў з казахскім журналістам Ігарам Віняўскім.

  • Усе казахскія тэрарыстычныя акты адрозніваюцца ад еўрапейскіх тым, што яны ніколі не былі скіраваныя на мірнае насельніцтва. Усе тэрарыстычныя падзеі ў Казахстане за апошнія 4-5 гадоў былі так ці інакш звязаныя з нападам на спецслужбы і органы ўлады.
  • Гэта факт – паліцэйскіх і прадстаўнікоў спецслужб пачынаюць забіваць. З вялікай доляй верагоднасці тыя, хто калісьці вельмі моцна пацярпеў ад бязмежжа ўладаў. Сённяшняя сітуацыя паказвае, што цягам доўгіх гадоў людзі не маглі дабівацца справядлівасці і ў судах і ў іншых органах, якія не выконваюць сваіх функцый. Людзі спрабуюць вырашаць свае праблемы з дапамогай зброі. Некалькі гадоў таму я казаў, што гэта толькі пачатак.
  • Усе падзеі паказваюць, што ўлада мэтанакарівана доўгія гады знішчала любую магчымасць дыялога. Праблема ў тым, што ва ўлады няма досведу. Улады рэальна не ведаюць як можна дамаўляцца і садзіцца за стол перамоваў.

Больш глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў