Паліцыя збівае ўдзельнікаў рэферэндуму ў Каталунні. Відэа


https://www.facebook.com/Islayr/videos/pcb.10159454251045397/10159454247930397/?type=3&theater

Паліцыя Іспаніі ўжыла сілу супраць удзельнікаў рэферэндуму аб незалежнасці Каталунні.

Супрацоўнікі паліцыі перашкаджаюць людзям галасаваць, захопліваюць выбарчыя бюлетэні і скрыні для галасавання, перадае BBC.

У сталіцы рэгіёну Барсэлоне паліцыя ўжыла дручкі супраць людзей, а таксама страляла гумавымі кулямі.

Паводле ўладаў Каталоніі, у сутыкненнях з сілавікамі пацярпелі 337 асобаў.

Міністэрства ўнутраных справаў Іспаніі заявіла, што 11 супрацоўнікаў паліцыі атрымалі раненні.

Сутычка паміж паліцыянтамі і ўдзельнікамі рэферэндуму, фота Juan Medina/ Reuters

Лідар Каталоніі Карлэс Пучдэмон асудзіў дзеянні нацыянальнай паліцыі і грамадзянскай гвардыі Іспаніі, байцы якіх у вялікай колькасці прыбылі ў Каталунню, каб перадухіліць рэферэндум. У сваю чаргу міністр унутраных справаў Іспаніі Хуан Ігнасьё Зойда абвінаваціў Пучдэмона ў тым, што той «прыцясненням і правакацыям» падчас выканання сваіх абавязкаў «у абарону закону».

Бюлетэні змяшчаюць толькі адно пытанне: «Вы хочаце, каб Каталуння стала незалежнай дзяржавай у форме рэспублікі?» Ёсць два варыянты адказу: «Так» альбо «Не». Перад пачаткам галасавання ўрад Каталунні абвесціў, што выбарнікі могуць друкаваць свае ўласныя бюлетэні і прыносіць іх на любы выбарчы ўчастак, калі іхнае месца для галасавання закрытае.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў