Паліцыя: Стралок у Мюнхене быў псіхічна хворы


Падчас расследавання высветлілася, што ў мюнхенскага стралка было дэпрэсіўнае расстройства. Ён вучыўся ў школе, пры вобшуку  ў ягоным пакоі былі выяўленыя матэрыялы пра напады са стралянінай.

Паводле звестак следства, нападнік у Мюнхене меў цяжкое псіхічнае захворванне дэпрэсіўнага тыпу. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мюнхене ў суботу, 23 ліпеня, пракурор Томас Штайнкраус-Кох (Thomas Steinkraus-Koch). Ён дадаў, што 18-гадовы немец іранскага паходжання, які падазраецца ў здзяйсненні злачынства, мусіў назірацца ў лекара.

У маладзёна ў пакоі выявілі вялікую колькасць матэрыялаў з газет і часопісаў з інфармацыяй пра напады адзіночак з агнястрэльнай зброяй у выніку «раптоўнага шаленства».

У паліцыі паведамілі, што ён «абсалютна не меў ніякага дачынення да тэмы ўцекачоў». Таксама не знойдзена ніякіх доказаў дачынення стрэлка да тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Падчас страляніны ў Мюнхене 22 ліпеня стралок забіў 9 чалавек, былі параненыя 27 чалавек, з іх 10 знаходзяцца ў цяжкім стане. Нападнік скончыў жыццё самагубствам, стрэліўшы сабе ў галаву.

МЯ, паводле dw.com

Стужка навінаў