Паліцыя можа знішчыць асабістыя рэчы: у Вугоршчыне бяздомнікам забаранілі спаць на вуліцы


У Вугоршчыне ўступіў у дзеянне закон, які забараняе бяздомнікам спаць на вуліцы. Праваабаронцы называюць яго «бесчалавечным», піша reuters.com.

Цяпер паліцыя мае права адправіць бяздомніка ў начлежку. Калі паліцыя зловіць бяздомніка тры разы цягам 90 дзён, то праваахоўнікі могуць знішчыць асабістыя рэчы правапарушальніка.

14 кастрычніка ў Будапэшце перад будынкам вугорскага парламента адбылася акцыя пратэсту, удзельнікі якой мяркуюць, што закон дыскрымінуе бяздомнікаў і накіраваны «запужванне».

14 кастрычніка 2018 г. Будапэшт. Пратэст супраць закона, які забараняе начаваць на вуліцы

У Вугоршчыне каля 20 000 бяздомнікаў, а месцаў у дзяржаўных начлежках каля 11 000, адзначае тэлеканал «Euronews».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў