Паліцыя Македоніі ўжыла супраць мігрантаў святлашумавыя гранаты


Каля 250 уцекачоў кідалі ў праваахоўнікаў камянямі. Пра гэты інцыдэнт на мяжы Грэцыі і Македоніі паведамляе «The Associated Press».

Беспарадкі на мяжы з Грэцыяй пачаліся пасля таго, як улады Македоніі прынялі рашэнне пабудаваць на поўдні краіны жалезны плот.

Цяпер на тэрыторыі гэтак званай «нічыёй зямлі» паміж Грэцыяй і Македоніяй знаходзяцца каля тысячы мігрантаў – галоўным чынам, грамадзяне Ірану, Пакістану, Бангладэшу, Марока, Алжыра, Тунісу, Лівана, Конга, Самалі і шэрагу іншых афрыканскіх дзяржаваў.

Цягам шасці месяцаў у Македонію трапіла больш за 280 тыс. бежанцаў з краінаў Афрыкі ды Блізкага Ўсходу.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары