Паліцыя Фінляндыі затрымала падазраванага ў тэракце ў Турку


Пра затрыманне паведамляе фінскі партал yle.fi.

Раней паліцыянты ўстанавілі асобу падазраванага – гэта 18-гадовы грамадзянін Марока Абдэрахман Мечках, які прыбыў у Фінляндыю ў цэнтр прыёму ўцекачоў. Пры затрыманні Мечкаха паранілі, цяпер ён шпіталізаваны. З суддзём ён гаварыў па відэасувязі праз перакладчыка.

18 жніўня зламыснік напаў з нажом на людзей у цэнтры Турку. Два чалавекі загінулі, восем былі параненыя. Па падазрэнні ў дачыненні да нападу паліцыя затрымала чатырох чалавек. Яшчэ адзін знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Паліцыя кваліфікуе інцыдэнт як тэракт.

KA, belsat.eu

Стужка навінаў