Паліцыя Чэлябінскай вобласці рыхтуецца падаўляць забастоўкі


Раней мясцовыя праваахоўнікі правялі «вучэбны захоп закладнікаў», – паведамляе тэлеканал «Россия 1».

Сюжэт зʼявіўся на канале ГТРК «Южный Урал» 23 траўня. Вучэнні прайшлі ў горадзе Златавуст у Чэлябінскай вобласці. Паводле легенды вучэнняў, працаўнікі транспартавага цэху аднаго з мясцовых прадпрыемстваў некалькі месяцаў не атрымлівалі заробкаў – абвесцілі забастоўку, паралізавалі працу прадпрыемства, падпалілі апоны ды пабудавалі барыкаду.

«Ідзі сюды, чё, баішся?», – кажа пратэстовец-актор расейскім паліцыянтам на першых секундах сюжэту. Вядоўца тэлеканалу кажа, што падчас вучэнняў праваахоўнікі дзеялі згодна з інструкцыяй: ачапілі тэрыторыю, адсеклі пратэстоўцаў ад галоўнай дарогі і распачалі перамовы. «Пасля няўдалай спробы паразумецца з ініцыятарамі забастоўкі паліцыя кінула ў іх шумавую гранату і пачала наступленне», – кажа вядоўца расейскага тэлеканалу.

5 красавіка прэзідэнт Расеі абвесціў пра стварэнне Нацыянальнай гвардыі на базе Унутраных войскаў, МУС, АМАПу ды іншых сілавых ведамстваў. Паводле адмысловага законапраекту, які 6 красавіка трапіў у расейскі парламент, прадстаўнікі Нацгвардыі могуць атрымаюць права страляць, не папярэджваючы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў