Паліцыя Аўстраліі раскрыла «ісламісцкую змову» і перадухіліла тэракт


Контртэрарыстычная паліцыя ў Аўстраліі раскрыла змову, удзельнікі якой мелі намер знішчыць самалёт, расказаў прэмʼер-міністр Малкальм Тэрнбул, перадае bbc.com.

«Cёння прайшла буйная супольная контртэрарыстычная аперацыя па перадухіленні змовы тэрарыстаў, мэтай якога было крушэнне самалёта», – заявіў ён.

Ва ўсіх аўстралійскіх аэрапортах уведзены дадатковыя меры бяспекі.

Паведамляецца, што падчас ператрусаў у Сіднэі былі затрыманы чацвёра падазраваных. Паводле дадзеных паліцыі, арыштаваныя, меркавана, былі звязаны з «ісламісцкай» змовай. Паліцыі пакуль невядомыя ўсе падрабязнасці нападу, які планаваўся.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў