На Філіпінах паліцыянт на фургоне пратараніў дэманстрантаў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/mJnFeRt31zE”][vc_column_text]У Маніле паліцэйскі фургон урэзаўся ў мітынгоўцаў каля амерыканскай амбасады.

У сталіцы Філіпінаў сотні чалавек пратэставалі пад амбасадай ЗША, патрабуючы ад гэтай краіны спыніць вайсковую прысутнасць у іхнай краіне.

Пасля таго, як пратэстоўцы прарвалі ачапленне, паліцыя ўжыла супраць іх слезацечны газ і вадамёты.

На відэа бачна, што пратэстоўцы здабылі паліцэйскія дручкі і б’юць імі па паліцэйскіх аўтамабілях. Потым адзін з фургонаў ад’язджае назад, разганяецца і ўразаецца ў натоўп. Пакуль незразумела колькі чалавек параненыя і наколькі сур’ёзна.

Рэната Рэес, левая актывістка з групы «Bayan» падае, што пасля сутыкнення з фургонам у больніцу патрапілі прынамсі тры чалавекі.

Злучаныя Штаты маюць на Філіпінах некалькі авіяцыйных і ваенна-марскіх базаў, а таксама радыёлакацыйных станцыяў; тут стала пражываюць больш за 300 тыс. амерыканскіх грамадзянаў. ЗША – адзін з найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Філіпінаў і найбуйнейшы замежны інвестар у гэтай краіне.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў