«Палітэхнічная», «Тучынка», «Праспект Міру». Стала вядома, як назавуць станцыі на 4-й лініі менскага метро


Менгарвыканкам зацвердзіў назвы шэрагу станцыяў 4-й лініі менскага метрапалітэну. Цяпер у Менску будуецца толькі 3- лінія, яе збіраюцца адкрыць у 2019 годзе.

Калі пачнуць і скончаць будаваць 4-ю – пакуль невядома.

У 2016 годзе планавалася назваць «Алімпійская» станцыю на скрыжаванні вуліцы Піянерскай і праспекту Пераможцаў, цяпер жа пункт пра яе цалкам выкраслены з дакументу. А замест «Менск-Мір» станцыя ля вуліцы Жукоўскага будзе называцца «Праспект Міру».

Новыя назвы іншых станцыяў такія:

– «Палітэхнічная» (на плошчы Якуба Коласа);

– «Кіеўскі сквер» (на скрыжаванні Арлоўскай і Гая);

– «Альшэўская» (на скрыжаванні Альшэўскага і праспэкту Пушніна);

– «Цівалі» (на скрыжаванні Прытыцкага і праспекту Пушкіна);

– «Тучынка» (на скрыжаванні Панамарэнкі і праспекту Пушкіна);

– «Берасцейская» (на скрыжаванні Уманскай і праспекту Дзяржынскага);

– «Лакаматыўная» (каля чыгуначнай станцыі «Сталічная»);

– «Праспект Міру» (каля вуліцы Жукава»);

– «Козырава» (каля чыгуначнай станцыі «Менск-Паўднёвы»).

KA, belsat.eu

Стужка навінаў