Паліграф пацвердзіў, што Сіла не прымаў мельдоній


Але на Алімпіяду таэкўандыст хутчэй за ўсё ня патрапіць.

14 жніўня беларускі таэкўандыст Арман-Маршал Сіла і ягоная трэнерка Юлія Сухавіцкая прайшлі праверку з выкарыстаннем паліграфа (так званага дэтэктара хлусні) пасля таго, як у крыві спартоўца знайшлі допінг. Пра гэта федэрацыя паведаміла ў сваім «Фэйсбуку».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3ZWIuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd2ViLmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGYmVsYXJ1c3d0ZiUyNTJGcG9zdHMlMjUyRjE1NzcxODEyNDkyNTE3ODMlMjUzQTAlMjZ3aWR0aCUzRDUwMCUyMiUyMHdpZHRoJTNEJTIyNTAwJTIyJTIwaGVpZ2h0JTNEJTIyNTM1JTIyJTIwc3R5bGUlM0QlMjJib3JkZXIlM0Fub25lJTNCb3ZlcmZsb3clM0FoaWRkZW4lMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIyMCUyMiUyMGFsbG93VHJhbnNwYXJlbmN5JTNEJTIydHJ1ZSUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Праверка пацвердзіла, што абодва не маюць ніякага дачынення да прыёму дадзенага прэпарату або іншага допінгу.

«Гэты прэпарат таэкўандысты для паляпшэння вынікаў не патрэбны – апошні раз мельдоній мы выкарыстоўвалі ў траўні 2015 года падчас збораў у межах фізіялагічнага аднаўлення і агульнага курсу фармакалогіі. Была такая практыка. Але як толькі ў траўні мінулага года паўстала пытанне пра ўключэнне мельдонія у спіс забароненых прэпаратаў, мы яго з «рацыёну» выключылі», – пракаментаваў сітуацыю «Трыбуне» намеснік старшыні Беларускай федэрацыі таэкўандо Андрэй Чучвал.

«Сіла самастойна дакладна не ўжываў мельдоній», – упэўнены Чучвал.

«Сіла і яго асабісты трэнер прайшлі абследаванне на паліграфе – у іх памяці няма інфармацыі аб ужыванні якога-небудзь допінгу. То бок траплянне забароненага прэпарата ў арганізм не звязана з іх свядомасцю», – дадаў чыноўнік.

У панядзелак беларуская дэлегацыя па таэкўандо павінна была вылецець у Рыа для ўдзелу ў Алімпійскіх Гульнях. Ці прыме цяпер удзел у галоўным старце чатырохгоддзя наш першы прадстаўнік – вялікае пытанне.

Арман-Маршал Сіла нарадзіўся 13 ліпеня 1994 гады ў Менску. Выступае ў катэгорыі звыш 87 кг. Чэмпіён Еўропы ў 2014 і 2016 гадах.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў