Пальчыс: У судзе нават канвой смяяўся над аргументамі абвінаваўцаў

video

Блогер, выпушчаны сёння з залы суда, у эфіры «Белсату» пракаментаваў гучны працэс за публікацыі на сайце 1863x.com.

«Вобраз Джона Сільвера застанецца. Ці патрэбны ён краіне – пытанне да чытачоў. Ён пачынаўся як палітызаваны вобраз для невялікай палітызаванай інтэрнэт-аўдыторыі. Але дзякуючы ўсім гэтым крымінальным справам пра яго даведаліся шмат людзей. Таму я думаю, што нейкую станоўчую ролю ён яшчэ можа згуляць», – адзначыў Эдуард Пальчыс.

Таксама хлопец патлумачыў, чаму суд над ім быў закрытым:

«Калі б усе пачулі ў чым канкрэтна мяне абвінавачвалі, то, паводле нармальнай чалавечай логікі, трэба было б судзіць следчых, пракурора і ўсіх, хто мяне пераследаваў. Фармальна мяне судзілі за тое, што я прапагандаваў беларускія каштоўнасці на шкоду «рускаму свету». Гэта вельмі блізка да тэксту абвінавачвання».

Эдуард Пальчыс выказаўся і пра абвінавачанні ў свой адрас:

«Аргументы ў абвінаваўцаў былі. Нейкія эксперты, лінгвісты ды псіхолагі, рабілі заключэнні наконт гісторыі ды палітыцы. Гэта было вельмі забаўна: іхныя трактоўкі таго, хто такі «ватнік», «рашыст». Ад таго, як яны гэта ўсё аргументавалі, нават канвой часам смяяўся».

Глядзі таксама
Каментары