Пальчыс напісаў ліст Матольку: «Раскайвацца ня буду. Лепш у лагеры пасяджу з чыстым сумленнем»

photo

Блогер Антон Матолька атрымаў ліст ад Эдуарда Пальчыса, які знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА.

«Пра Бранск распавядаць доўга, можна аповесць напісаць. Калі сцісла, вяртаўся дахаты, група ў цывільным зняла з цягніка. А далей… Карацей, ёсць такі фільм «Падазроныя асобы» з Кевінам Спэйсі ў галоўнай ролі. Спэйсі атрымаў за яго Оскар, калі не памыляюся. І за сцэнар таксама Оскар далі. Вось у мяне было як у гэтым фільме, калі каму цікава, хай паглядзяць:)», – піша Эдуард.

«Віну я прызнаваць ня буду, раскайвацца ня буду. Ужо лепш у лагеры пасяджу, з чыстым сумленнем», – піша Пальчыс. Рэдактар сайту x1863.com перадае ўсім прывітанне і словы ўдзячнасці за падтрымку.

Адрас Эдуарда (Джона Сільвера): 222160, Менская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Следчая Турма № 8. Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу (лісты дасылайце разам з пустым канвертам).

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары