Палац Радзівілаў у Баранавіцкім раёне можна набыць на аўкцыёне за 20 тысячаў рублёў


«Берасцеаблмаёмасць» ужо ў пяты раз спрабуе прадаць былы палац Радзівілаў у вёсцы Паланечка, што ў Баранавіцкім раёне.

Асноўнае патрабаванне да інвестара, які набудзе гістарычны будынак – рэканструкцыя палацу. Сядзібу яшчэ ў 2014 годзе набыла прыватная фірма. Аднак адрэстаўраваць палац і стварыць тут турыстычны аб’ект фірме не ўдалося. Таму ў 2016 годзе прыватнік вярнуў дзяржаве гістарычны аб’ект. З таго часу спробы знайсці ахвочых набыць палац засталіся беспаспяховымі.

Цяпер палац Радзівілаў чарговы раз выстаўлены на аўкцыён камітэтам «Берасцеаблмаёмасць». Гэтым разам першапачатковы кошт палацу складае 19,2 тысячы рублёў. Акрамя гістарычнага будынку будучы ўласнік атрымае зямельны ўчастак амаль тры з паловаю гектараў з правам арэнды на 50 гадоў.

Галоўнай умовай аўкцыёну з’яўляецца неабходнасць правесці рэканструкцыю або рэстаўрацыю аб’екта.

Фота: wikipedia.org

Адметнасцю вёскі Паланечка з’яўляецца не толькі палац Радзівілаў, але і касцёл святога Георгія, а таксама часткова захаваўся водны млын, які пачалі будаваць у 1819 годзе.

Водны млын 1819 году.
Фота: poshyk.info

Аўкцыён адбудзецца 4 снежня.

Hавiны
Топ-10 найпрыгажэйшых палацаў Беларусі, пра якія вы можаце не ведаць
2018.02.24 06:12

СК, belsat.eu

Стужка навінаў