Палата прадстаўнікоў адмовіла Ганне Канапацкай прэзентаваць альтэрнатыву дэкрэту № 3


У апошні момант кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў забаранілі дэпутатцы правесці прэс-канферэнцыю ў сваім прэс-цэнтры.

Сустрэча, прысвечаная правацэнтрысцкай альтэрнатыве Дэкрэту № 3 пройдзе 12 верасня ў гатэлі «Манастырскі» ў Менску аб 11:00.

Пра гэта 11 верасня паведаміла прэс-служба БХД.

Акрамя Канапацкай у прэс-канфэрэнцыі паўдзельнічаюць лідар АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня аргкамітэту па стварэнню БХД Віталь Рымашэўскі і кіраўнік працоўнай групы па выпрацоўцы «Правацэнтрысцкай альтэрнатывы Дэкрэту N3» Яраслаў Раманчук.

У Facebook Лябедзька назваў адмену прэс-канферэнцыі «палітычным прыдуркаватасцю, балаганам і цыркам-шапіто».

11 верасня Рада БНК заявіла пра намер правесці 20 кастрычніка ў Менску «Марш абураных беларусаў 2.0» з патрабаваннем спыніць рабаванне народу. Час і месца пачатку маршу вызначаць пазней.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў