Пакупнікі пабіліся з-за зніжак. Крама датэрмінова спыняе акцыю


Маладыя мамы вырывалі адна ў адной з рук дзіцячую вопратку і біліся.

Прычынаю патасоўкі ў краме дзіцячай вопраткі «Оранжевый Верблюд» сталася акцыя зніжак «сЧАСтливый час»: ад 11 да 12 гадзіны пакупнікі атрымлівалі ў краме зніжкі 50 % на дзіцячую вопратку.

«Дайшло да выпадкаў рукапрыкладства абразаў, псавання маёмасці крамаў. Некалькі рэчаў кліенты парвалі, не падзяліўшы паміж сабою», – паведамляе кампанія «Оранжевый Верблюд», якая вырашыла датэрмінова завершыць акцыю.

Гэта далёка не першы выпадак, калі ў Беларусі б’юцца з-за зніжак. Апошнім разам штурханіна была ў берасцейскім супермаркеце «Алмі». Пакупнікі не маглі падзяліць цукар, які прадавалі па выгодным кошце.

Стужка навінаў