Пакуль рыкае леў


Днямі ў інтэрнэце з’явілася фотажаба на ільва, што праходзіць тамаграфію: паводле аўтара, менавіта так здымалася застаўка сімвала кінакампаніі Метро-Голдвін-Меер. У сённяшнім «Паралаксе» – уся праўда пра самую вядомую жывёлу Галівуду.

Ураджэнец Варшавы Шмоля Гелбфіш па прыездзе ў Штаты стаў Голдфішам, а пасля супрацы з братамі Селвінамі і заснавання кінакампаніі «Голдвін» змяніў прозвішча на аднайменнае. Каб прыблізіць постаць гэтага чалавека, прыгадаю, што на рэпліку калегаў пра немагчымасць экранізаваць кнігу «Дзіцячы час» праз тое, што гераіні – лесбіянкі, Самуэль парыраваў: «Тады няхай будуць армянкі».

Больш пра гісторыю здымка чытайце ў аўтарскім праекце Дзяніса Дзюбы.

Стужка навінаў