«Паклёпнікам Расеі»: у Магілёве паставілі помнік Пушкіну


6 чэрвеня каля Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа імя А.С. Пушкіна ўрачыста адкрылі бюст расейскаму паэту.

Cкульптуру вобласці падарыў расейскі патрыятычны праект «Алея расейскай славы». На калоне, якая трымае бюст, размешчаны ўрыўкі вершаў паэта «Паклёпнікам Расіі» і «Я памятаю цудоўнае імгненне». Верш «Паклёпнікам Расіі» Пушкін напісаў з нагоды беларуска-польскага шляхецкага паўстання 1830-1831 гг.

ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm

Глядзі таксама
Каментары