Перад прыездам Лукашэнкі ў Горадні фарбуюць пустыя дамы, прызначаныя пад знос


З нагоды прыезду кіраўніка краіны камунальнікі Горадні «стаяць на вушах»: пачалі прыводзяць у парадак нават дамы, якія даўно прызначаныя пад знос.

Імаверна, што прэзідэнцкі картэж праедзе па вуліцы Горкага, паколькі менавіта там уздоўж вуліцы звонку рамантуюцца ўсе дамы, нават тыя, якія доўгія гады стаялі закінутымі.

Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Гэтак выглядае дом, які прызначалі пад знос, аднак пачалі рамантаваць звонкуПа-хуткаму працаўнікі камунальных службаў атынкоўваюць будынкі, рыхтуюць да афарбоўкі і нават усталёўваюць новыя вокны ў дамы, спісаныя пад знос. Пры гэтым унутраная частка дамоў застаецца ў аварыйным стане, пра што сведчаць табліцы на задніх частках будынкаў, якіх не бачна з галоўнай вуліцы.

Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Адзін з дамоў на вуліцы Горкага, прызначаны пад знос

Прыезд Лукашэнкі першапачаткова планаваўся на 5 кастрычніка, аднак да Горадні ён гэтак і не даехаў. Візіт перанеслі на 19 кастрычніка, у сувязі з чым камунальныя службы ўзяліся за працу, каб да панядзелку горад быў падрыхтаваны.

ВІДЭА
ТОП-5 прагібаў пад Лукашэнку. Як чыноўнікі спрабавалі пацешыць кіраўніка Беларусі
2018.08.13 18:35

Паўліна Валіш; фота – Васіль Малчанаў

Стужка навінаў