Паказалі праўду пра жыццё ў вёсцы – атрымалі штраф


У Віцебскім абласным судзе суддзя Святлана Іванова не задаволіла касацыйную скаргу незалежных журналістаў Алёны Шабуні і Вячаслава Лазарава. Нашыя калегі намагаліся абскардзіць штраф за сюжэт на «Белсаце», які распавядаў пра жудасныя ўмовы жыцця ў вёсцы Тапорына, што на Віцебшчыне.

Сюжэт, за які аштрафавалі журналістаў

У сакавіку журналістаў прызналі вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ ды аштрафавалі: Алёну Шабуню на 490 руб, Вячаслава Лазарава на 539 руб.

«І хаця гэты артыкул не можа прыменяцца да фізічных асоб, суддзі розных узроўняў закрываюць на гэта вочы, бо хтосьці зверху ім даў дазвол парушаць дзейнае заканадаўства. І прыдумляюць, што каб размаўляць з людзьмі, ты павінен дзесьці атрымаць нейкую акрэдытацыю. Абсурд, які ніколі б не змог прыдумаць нармальны чалавек, а ўся Беларусь жыве ў нейкім вывернутым свеце», – гаворыць Алена Шабуня.

Крысціна Авакумава, belsat.eu

Стужка навінаў