Пайшоў з жыцця заснавальнік БДГ Пётр Марцаў


Аўтарытэтны беларускі журналіст і выдавец памёр ад цяжкай хваробы на 52 годзе жыцця.

Журналісцкую кар‘еру Пётр Марцаў распачаў у 1986 годзе ў Беларускім тэлеграфным агенцтве, але праз некалькі гадоў яго змусілі звольніцца праз удзел у мітынгах у Курапатах. Да 1992 года Марцаў працаваў уласным карэспандэнтам, дырэктарам карпункту «КоммерсантЪ» у Беларусі, пасля – заснаваў выданне «Биржы и банки: Белорусская деловая газета» (пазней –  «Белорусская деловая газета»), газету «Имя».

БДГ сталася адным з першых незалежных грамадска-палітычных выданняў у сучаснай Беларусі ды карысталася вялікаю папулярнасцю. У БДГ працавалі такія прафесіяналы, як Святлана Калінкіна, Сяргей Сацук, Павал Шарамет, Аляксандр Фядута ды іншыя. У 1997 годзе Пётр Марцаў стаў адным з заснавальнікаў «Хартыі’97»

Калектыў «Белсату» выказвае спачуванні родным і блізкім памерлага.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары